Англійская мова
Англійская мова | |
---|---|
| |
Саманазва | English, the English language |
Вымаўленне | /ˈɪŋɡlɪʃ/[1] |
Краіны | Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Аўстралія, Ірландыя, Новая Зеландыя і інш. |
Рэгіёны | Галоўным чынам Заходняя Еўропа, Паўночная Амерыка, Аўстралія, Азія |
Афіцыйны статус |
59 незалежных краін; 31 залежная тэрыторыя; шматлікія міжнародныя арганізацыі |
Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
Агульная колькасць носьбітаў |
L1: каля 380 млн (2021)[2] L2: каля 1100 млн (2021)[3] |
Статус | у бяспецы[d][4] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць |
лацініца (англійская) англасаксонскія руны (гістарычна) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | анг 045 |
ISO 639-1 | en |
ISO 639-2 | eng |
ISO 639-3 | eng |
WALS | eng |
Ethnologue | eng |
Linguasphere | 52-ABA |
ABS ASCL | 1201 і 12 |
IETF | en |
Glottolog | stan1293 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Англійская мова (саманазва: English, the English language) — мова англа-фрызскай падгрупы заходняй групы германскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і, якая першапачаткова ўзнікла на землях паўднёва-ўсходняй Анліі ў раннім Сярэднявеччы. Сфарміравалася на аснове дыялектаў германскіх плямён, якія ў перыяд з V па VIII стагоддзі перасяляліся на Брытанскія астравы. Сваю назву яна атрымала па назве германскага племені англаў (англ.: Angles). Англійская мова — агульнапрызнаная лінгва франка, што абумоўлена многімі прычынамі, галоўная з якіх — гістарычнае дамінаванне Брытанскай імперыі і ЗША. Агульная назва тых, хто гаворыць на англійскай — англафоны (англ.: anglophones); навуковая і публіцыстычная назва для ўсіх разам англамоўных краін — англасфера (англ.: anglosphere).
Распаўсюджанне: Вялікабрытанія, ЗША, Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя, шэраг іншых краін усіх частак свету. Колькасць носьбітаў у свеце: 309,4 млн.ч. і 508 млн.ч. з улікам англійскай як другой роднай мовы (1999); у т.л., 55 млн.ч. у Вялікабрытаніі (1984)[5].
Адна з афіцыйных і рабочых моў ААН. Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Ірландыя, Індыя, 15 краін Афрыкі (1990[6]).
Англійская мова паходзіць ад мовы германскіх плямён (фрызаў, англаў, саксаў ды ютаў), якія перасяліліся ў Брытанію ў 5 стагоддзі. З іх дыялектаў утварылася стараанглійская мова. Пасля нармандскага заваявання ў 1066 годзе ў стараанглійскую мову перайшло шмат французскіх слоў. У выніку гэтага, а таксама знікнення часткі флексій, развіваецца сярэднеанглійская мова. Следам за тым адбыліся значныя змены ў вымаўленні, якія прывялі да фарміравання (каля 1500 года) сучаснай англійскай мовы. На сёння існуе вялікая колькасць рэгіянальных дыялектаў англійскай мовы (брытанская англійская, шатландская англійская, амерыканская англійская, індыйская англійская і гэтак далей).
У сувязі з засваеннем вялікай колькасці слоў з многіх іншых моў цягам сваёй гісторыі, сучасная англійская мова змяшчае шырокі слоўнікавы запас, са складаным і нерэгулярным правапісам, асабліва датычна галосных. Сучасная англійская асімілюе не толькі словы з іншых еўрапейскіх моў, але й моў з усяго свету. Оксфардскі слоўнік англійскай мовы налічвае больш за 250 тысяч розных слоў, не лічачы шматлікіх тэхнічных, навуковых і слэнгавых паняццяў[7][8].
Алфавіт
[правіць | правіць зыходнік]Алфавіт англійскай мовы заснаваны на лацініцы і складаецца з 26 літар: з іх 6 галосных і 20 зычных.
Раней (да прыняцця англасаксамі хрысціянства) ужываліся англасаксонскія руны.
Пісьмовасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісьменнасць існуе з 7—8 ст., пачаткова, да хрысціянізацыі (пачатай з 6 ст.), на аснове старажытнагерманскай рунічнай графікі, потым на аснове лацінскай графікі. Рунічны алфавіт («Футарк») уключаў 26 літар. Першы помнік: рунічны надпіс на Фрэнксавым куфэрку (7 ст.). Старажытныя помнікі: «Беавульф» (эпічная паэма, каля 700; захавалася ў пазнейшых спісках), «Англа-саксонская хроніка» (9 ст.), пераклад «Сусветнай гісторыі» Арозія (9 ст., пераклад караля Альфрэда); пераклад «Царкоўнай гісторыі англаў» біскупа Беды Вельмішаноўнага (9 ст.).
Сярод індаеўрапейскіх моў арфаграфія англійскай мовы лічыцца адной з самых складаных для вывучэння. Яна адносна дакладна адлюстроўвае англійскую вусную мову эпохі Адраджэння, але абсалютна не адпавядае сучаснай фанетыцы брытанцаў, амерыканцаў, аўстраліцаў і іншых носьбітаў мовы. Мноства слоў утрымлівае літары, якія не вымаўляюцца пры чытанні, і наадварот, многія гукі, якія вымаўляюцца, не маюць графічных эквівалентаў. Так званыя «правілы чытання» абмежаваны такой колькасцю выключэнняў, што губляюць усялякі практычны сэнс. Вучні вымушаны вывучаць напісанне і чытанне кожнага новага слова, у сувязі з чым у слоўніках прынята пазначаць транскрыпцыі кожнага слова. Вядомы лінгвіст Макс Мюлер назваў англійскую арфаграфію «нацыянальным бедствам».
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]У англійскай мовы мноства дыялектаў. Іх разнастайнасць у Вялікабрытаніі значна большая, чым у ЗША, дзе асноўнай літаратурнай нормай да сярэдзіны XX ст. з’яўляўся сярэднеатлантычны (Mid-Atlantic) дыялект. З 1950-х гг. галоўную ролю набыў сярэдне-заходні (Mid-Western) дыялект. Сучасныя даследчыкі вылучаюць значную варыятыўнасць англійскай мовы ў сучасным свеце.
Сучасная англійская мова мае вялікую колькасць тэрытарыяльных дыялектаў: у Вялікабрытаніі — шатландскі, група паўночных, цэнтральных (усходне-цэнтральных і заходне-цэнтральных), паўднёвых і паўднёва-заходніх дыялектаў; у ЗША — групы дыялектаў усходне-англійская, сярэдне-атлантычная (цэнтральная), паўднёва-усходняя, сярэдне-заходняя. Дыялектныя адметнасці ў Вялікабрытаніі значна болей выразныя, чым у ЗША, дзе асновай літаратурнай нормы стаў цэнтральны дыялект.
Наяўныя амерыканскі, канадскі і аўстралійскі варыянты літаратурнай нормы адрозніваюцца ад літаратурнай англійскай мовы галоўным чынам вымаўленнем і лексікай.
Англія
[правіць | правіць зыходнік]- Кокні (Cockney) — паняцце злучае шэраг гістарычных дыялектаў раёнаў і рамесных цэхаў Лондана
- Скаўз (Scouse) — дыялект жыхароў Ліверпуля
- Джорджы — дыялект жыхароў Нартумберлэнда, у прыватнасці, Ньюкасла на Тайне
- West Country
- East England (Усходняя Англія)
- Birmingham (Brummy, Brummie) (Бірмінгем)
- Cheshire (Чэшыр)
- Cornwall (Корнуол)
- Cumberland (Камберлэнд)
- Central Cumberland (Цэнтральны Камберлэнд)
- Devonshire (Дэвоншыр)
- East Devonshire (Усходні Дэвоншыр)
- Dorset (Дорсэт)
- Durham (Дарэм)
- Bolton Lancashire (Болтон у Лэнкэшыр)
- North Lancashire
- Radcliffe Lancashire
- Northumberland (Нартумберлэнд)
- Norfolk (Норфалк)
- Tyneside Northumberland (Тайнсайд Нартумберлэнд)
- Somerset (Самерсэт)
- Sussex (Сасэкс)
- Westmorland (Уэстморлэнд)
- North Wiltshire (Паўночны Ўілтшыр)
- Craven Yorkshire (Ёркшыр)
- North Yorkshire (Паўночны Ёркшыр)
- Sheffield Yorkshire (Шэфілд Ёркшыр)
- West Yorkshire (Заходні Ёркшыр)
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Продак сучаснай англійскай мовы — старажытнаанглійская мова — вылучылася ў дапісьмовы перыяд сваёй гісторыі з асяроддзя германскіх моў, захаваўшы шмат агульнага як у лексіцы, так і ў граматычнай структуры. У ранейшы перыяд старажытныя германцы вылучыліся з індаеўрапейскай культурна-моўнай супольнасці — на глебе апошняй сфарміраваліся як індаіранскія мовы (індаарыйскія, іранская), так і большасць еўрапейскіх (кельцкія, германскія, раманскія, італійскія, балтыйскія і славянскія мовы). У германскіх мовах захаваліся старажытныя пласты агульнай індаеўрапейскай лексікі, але трансфармаваліся паводле законаў Грыма і Вернера. Так індаеўрапейскае паходжанне маюць паняцці роднасці (mother, father, sister, brother, daughter, son) і некаторыя лічэбнікі.
Выдзяляюцца перыяды развіцця: старажытнаанглійскі (7—11 ст.; англаксонская мова), сярэднеанглійскі (12—15 ст.; сярэднеанглійская мова), ранні новаанглійскі (16—17 ст.; ранняя новаанглійская мова), новаанглійскі (з 18 ст.).
- Старажытнаанглійскі перыяд
Англійская мова паходзіць ад паўночнаморскіх германскіх дыялектаў Паўночнага мора, якія былі прынесены на Брытанскія астравы германскімі пасяленцамі з розных частак цяперашніх Нідэрландаў, паўночна-заходняй Германіі і Даніі[9]. Да таго часу ў Рымскай Брытаніі карэннае насельніцтва, як мяркуецца, гаварыла на агульнабрэтонскай мове , кельцкай па паходжанню, пры суперстратным уплыве лацінскай мовы, які тлумачыцца 400-гадовым перыядам знаходжання ў складзе Рымскай дзяржавы[10]. Адным з гэтых прышлых германскіх плямён былі англы[11], якія, на думку Беды Вялебнага, поўнасцю перасяліліся ў Брытанію[12]. Назва «Англія» (англ.: England ад Engla land[13] «зямля англаў») і прыметнік «англійскі» (англ.: English, старажытнаанглійскае Englisc[14]) утвораны ад назвы гэтага племені, але саксы, юты і некаторыя іншыя германскія народы берагоў Фрысландыі, Ніжняй Саксоніі, Ютландыі і Паўднёвай Швецыі таксама перамясціліся на Брытанскія астравы ў гэтую эпоху[15][16].
Перасяліўшыся ў Брытанію, англы, саксы і юты ўступілі ў жорсткую барацьбу з мясцовым кельцкім насельніцтвам. Сутыкненне з кельтамі амаль не паўплывала ні на структуру старажытнаанглійскай мовы, ні на яе слоўнік. Не болей за 80 кельцкіх слоў захавалася ў помніках старажытнаанглійскай мовы. Сярод іх:
- словы, звязаныя з культам: cromlech — кромлех (пабудовы друідаў), coronach — старажытны шатландскі пахавальны абрад;
- словы вайсковага характару: javelin — дзіда, pibroch — вайсковая песня;
- назвы жывёл: hog — свіння.
Першапачаткова старажытнаанглійская мова была неаднароднай групай дыялектаў, што адлюстроўвала рознае паходжанне жыхароў тагачаснай Англіі[17]. У старажытнаанглійскі перыяд мовы (гаворкі) старажытнагерманскіх плямён англаў, саксаў і ютаў сфарміравалі 4 тэрытарыяльныя дыялекты: нартумбрыйскі, мерсійскі, уэсекскі, кентскі.
Заняпад паўночных і паўночна-ўсходніх зямель ад скандынаўскіх набегаў і палітычна-эканамічнае ўзмацненне Уэсекскага каралеўства (9—11 ст.) прывялі да таго, што уэсекскі (заходнесаксонскі) дыялект з часам пачаў пераважаць і стаў асновай для тагачаснай літаратурнай мовы, і іменна на гэтай гаворцы быў напісаны «Беавульф». Большасць помнікаў гэтага перыяду таксама захавалася ва ўэсекскай рэдакцыі. Мовы кельцкіх народаў захаваліся пераважна ў геаграфічных назвах.
У старажытнаанглійскай мове пазней адбыліся змены, звязаныя з дзвюма хвалямі нашэсцяў. Першай хваляй сталі носьбіты паўночнагерманскіх моў, калі Хальфдан Рагнарсан і Івар Бяскосты пачалі заваяванне і каланізацыю паўночнай часткі Брытанскіх астравоў у VIII і IX стагоддзях (гл. Данелаг). Другой хваляй было нашэсце ў краіну ў XI стагоддзі нарманаў, носьбітаў раманскай старанармандскай мовы . Старанармандская мова развілася ў англанармандскую , а затым у англа-французскую , увёўшы ва ўжытак пласт слоў, звязаных з судоваю справай і дзяржаўным кіраваннем. Гэтыя дзве падзеі прывялі не толькі да пашырэння лексікону скандынаўскімі і нармандскімі словамі, але і да спрашчэння граматыкі стараанглійскай мовы, зрабіўшы яе такім чынам незвычайна адкрытаю для запазычання новых слоў з іншых моў.
- Сярэднеанглійскі перыяд
Дадзены этап рахзвіцця англійская мовы ахоплівае перыяд 1066—1485 гг. У 1066 г. Англію заваявалі нарманы, якія зрабілі сваю (французскую) мову моваю эліты. Англійская існавала ў якасці народнай, маючы 3 асноўныя дыялектныя зоны — паўночную, цэнтральную, паўднёвую. Таксама на ёй размаўлялі рэшткі англа-саксонскай арыстакратыі. Але буйныя землеўладальнікі, якія належалі да англа-саксонскай большасці, патроху павялічвалі свой уплыў, нарманы ўсё болей асіміляваліся. Сярэднеанглійская мова ўзнікла на базе англа-саксонскай, з французскім уплывам. Творы Джэфры Чосера «Кентэрберыйскія апавяданні » і «Смерць караля Артура» Томаса Мэлары з’яўляецца самымі вядомымі ўзорамі мовы таго часу. Працэс пранікнення французскіх слоў у англійскую мову дасягае вяршыні ў 1250—1400 гг.
Гэты перыяд характарызаваўся значнымі змяненнямі фанетыкі і граматыкі пад уплывам французскай мовы. У прыватнасці старафранцузскае паходжанне мае большасць слоў, якое мае дачыненне да кіравання дзяржавай (акрамя германскіх king і queen — «кароль» і «каралева» адпаведна).
- reign — караляваць, government — урад, crown — карона, state — дзяржава і г.д.;
большасць арыстакратычных тытулаў:
словы, якія тычацца вайсковай справы:
- army — армія, войска,
- peace — мір,
- battle — бітва,
- soldier — салдат,
- general — генерал,
- captain — капітан,
- enemy — вораг;
судовыя паняцці:
- judge — суддзя,
- court — суд,
- crime — злачынства;
царкоўныя паняцці:
- service — набажэнства (царкоўнае),
- parish — прыход.
Цікава, што слова, якія маюць дачэненне да гандлю і прамысловасці — французскага паходжання, а назвы простых рамёстваў — германскага. Прыклад першых: commerce — гандаль, industry — прамысловасць, merchant — купец. Аднак назвы большасці жывёл — германскія, а назвы мяса гэтых жывёл запазачыная з французская мовы, што заўважыў яшчэ Вальтэр Скот у рамане «Айвенга»:
прыклад першых:
прыклад другіх:
- beef (сучасн. фр. le bœuf) — ялавічына,
- veal (сучасн. фр. le veau) — цяляціна,
- mutton (сучасн. фр. le mouton) — бараніна,
- pork (сучасн. фр. le porc) — свініна
- і г.д.
Граматычная структура мовы мяняецца і далей: імянныя і дзеяслоўныя канчаткі спачатку змешваюцца, а потым, у канцы гэтага перыяду, амаль цалкам знікаюць. У прыметніках акрамя канчаткаў, што раней утваралі параўнальныя ступені, з’яўляюцца дадатковыя словы more ‘болей’ і most ‘найболей’. У перыяд 1400—1483 гг. адбываецца перамога лонданскага дыялекту над іншымі. Лонданскі дыялект узнік на базе сінтэзу паўднёвых і цэнтральных дыялектаў. У фанетыцы адбываецца так званы Вялікі зрух галосных.
У выніку міграцыі часткі брытанцаў на тэрыторыю ірландскага графства Уэксфорд у 1169 годзе сфарміравалася мова ёла, якая знікла ў сярэдзіне XIX ст.
- Новаанглійскі перыяд
У 16—17 ст. складваецца ранняя новаанглійская мова. Перыяд сучаснай англійскай мовы , да якога адносяцца творы Уільяма Шэкспіра[18] і Біблія караля Якава, звычайна адлічваюць прыблізна ад 1550. Пасля таго, як Злучанае Каралеўства стала каланіяльнай дзяржавай, англійская мова служыла «лінгва франка» для калоній Брытанскай імперыі. У паслякаланіяльны перыяд некаторыя з новаствораных нацый, у склад якіх уваходзілі носьбіты некалькіх розных аўтахтонных моў , выбралі англійскую мову ў якасці лінгва франка, каб пазбегнуць палітычных складанасцей, звязаных з узвышэннем аднае аўтахтоннае мовы над астатнімі. У выніку разрастання Брытанскай імперыі, англійская мова была прынята ў Паўночнай Амерыцы, Індыі, Аўстраліі і многіх іншых рэгіёнах. Працэс распаўсюджвання англійскай мовы ўзмацніўся з ростам ролі ЗША ў міжнародных адносінах у сярэдзіне 20-га ст. На пачатак 21-га стагоддзя, англійская мова з’яўляецца самай шырокаўжывальнай мовай за ўсю гісторыю[19].
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]На лістапад 2011 г. у сярэдніх школах Беларусі англійская мова вывучалася ў якасці замежнай абсалютнай большасцю (76,3 %) вучняў[20].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Oxford Learner's Dictionary, Entry: English – Pronunciation.
- ↑ What are the top 200 most spoken languages? . Ethnologue (22 ліпеня 2023). Праверана 3 October 2023.
- ↑ English at Ethnologue (26th ed., 2023).
- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger
- ↑ Этналог, 15-ы вып.
- ↑ ЛЭС-90…
- ↑ «How many words are there in the English Language?» Архівавана 30 лістапада 2011.. Oxforddictionaries.com.
- ↑ «Vista Worldwide Language Statistics». Vistawide.com.
- ↑ Blench, R.; Spriggs, Matthew (1999). Archaeology and Language: Correlating Archaeological and Linguistic Hypotheses. Routledge. pp. 285—286. ISBN 978-0-415-11761-6.
- ↑ The Roman epoch in Britain lasted for 367 years, Information Britain
- ↑ Anglik English language resource Архівавана 4 чэрвеня 2002.. Anglik.net.
- ↑ Bede’s Ecclesiastical History of England | Christian Classics Ethereal Library. Ccel.org.
- ↑ Bosworth, Joseph. Engla land . An Anglo-Saxon Dictionary (Online). Prague: Charles University.
- ↑ Bosworth, Joseph. Englisc . An Anglo-Saxon Dictionary (Online). Prague: Charles University.
- ↑ Collingwood, R. G.; et al. (1936). "The English Settlements. The Sources for the period: Angles, Saxons, and Jutes on the Continent". Roman Britain and English Settlements. Oxford, England: Clarendon. pp. 325 et sec. ISBN 0-8196-1160-3.
- ↑ Linguistics Research Center Texas University Архівавана 20 лютага 2016.. Utexas.edu.
- ↑ Graddol, David; Leith, Dick and Swann, Joan (1996) English: History, Diversity and Change, New York: Routledge, p. 101, ISBN 0415131189.
- ↑ Cercignani, Fausto (1981) Shakespeare’s Works and Elizabethan Pronunciation, Oxford, Clarendon Press.
- ↑ McCrum, Robert; MacNeil, Robert; Cran, William (2011). The Story of English. London: Faber and Faber; BBC Books. pp. 9–10. ISBN 978-0-571-27508-3.
English at the end of the twentieth century is more widely scattered, more widely spoken and written, than any other language has ever been. It has become the language of the planet, the first truly global language.
- ↑ Надзея Нікалаева. Колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты і чалавек // Звязда : газета. — 9 лістапада 2011. — № 213 (27077). — С. 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швейцер А. Д., Ярцева В. Н. Английский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М., 1990. С. 33, 34
- Gordon, Raymond G., Jr. (ed.), 2005. Ethnologue: Languages of the World, Fifteenth edition. Dallas, Tex.: SIL International. Online version: http://www.ethnologue.com.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Oxford Learner's Dictionaries . Oxford.
- Мовы і дыялекты паводле алфавіта
- Англійская мова
- Мовы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў
- Мовы Аўстраліі
- Мовы Багамскіх Астравоў
- Мовы Бангладэш
- Мовы Батсваны
- Мовы Барбадаса
- Мовы Беліза
- Мовы Вануату
- Мовы Вялікабрытаніі
- Мовы Гамбіі
- Мовы Ганконга
- Мовы Ганы
- Мовы Гаяны
- Мовы ЗША
- Мовы Замбіі
- Мовы Зімбабвэ
- Мовы Індыі
- Мовы Ірландыі
- Мовы Ісландыі
- Мовы Камеруна
- Мовы Канады
- Мовы Кеніі
- Мовы Кіпра
- Мовы Лесота
- Мовы Ліберыі
- Мовы Малаві
- Мовы Малайзіі
- Мовы Мальты
- Мовы Маўрыкія
- Мовы М’янмы
- Мовы Намібіі
- Мовы Нігерыі
- Мовы Новай Зеландыі
- Мовы Пакістана
- Мовы Палау
- Мовы Папуа — Новай Гвінеі
- Мовы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі
- Мовы Паўднёвага Судана
- Мовы Пуэрта-Рыка
- Мовы Руанды
- Мовы Саламонавых Астравоў
- Мовы Самалі
- Мовы Самоа
- Мовы Сейшэльскіх Астравоў
- Мовы Судана
- Мовы Сінгапура
- Мовы Танзаніі
- Мовы Трынідада і Табага
- Мовы Уганды
- Мовы Фіджы
- Мовы Філіпінаў
- Мовы Шры-Ланкі
- Мовы Эсваціні
- Мовы Ямайкі