Перайсці да зместу

Анімэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вікіпе-тан, неафіцыйны талісман Вікіпедыі.

Анімэ (яп.: アニメ, ад англ.: animation) — японская анімацыя. У адрозненні ад анімацыі іншых краін, дзе такая прадукцыя разлічана на дзяцей, большая частка анімэ разлічана на падлеткаў і дарослых, і ў вялікай ступені з-за гэтага мае высокую папулярнасць у свеце. Анімэ адметна характэрнай манерай адмалёўкі персанажаў і фону. Часцей за ўсё выдаецца ў фармаце тэлевізійных серыялаў, а таксама фільмаў, разлічаных на кінапаказ.

Крыніцамі для сюжэта анімэ-серыялаў часцей за ўсё з’яўляюцца: Манга (японскія коміксы), ранобэ (лайт-новэл), ці камп’ютарныя гульні(часцей за ўсё у жанры «візуальная навэла»). Радзей выкарыстоўваюцца іншыя крыніцы, як то творы класічнай літаратуры.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Хоць анімэ з’явілася на рынках па-за межамі Японіі ў 1960-х гадах, значнай з’явай культурнага экспарту яно стала ў выніку пашырэння рынку цягам 1980-х і 1990-х. Рынак анімэ ў адных толькі Злучаных Штатах складае каля 4,35 мільярдаў долараў, паводле Арганізацыі знешняга гандлю Японіі.[1]

Са з’яўленнем DVD стала магчымым ўключаць некалькі гукавых трэкаў на розных мовах у адзін прадукт, чаго не дазвалялі відэакасеты VHS. Канцэпцыя «лёгкага дотыку» часта закранае рэлізы на DVD, паводле якой апошнія ўключаюць, поруч з дубліраванай гукавой дарожкай, арыгінальную японскую гукавую дарожку, дапоўненую субцітрамі. Анімэ, якое для паказу на тэлебачанні было цэнзураванае, на DVD выходзіць, як правіла, з усімі прапушчанымі сцэнамі.

Інтэрнэт адыграў значную ролю ў распаўсюджанні анімэ па-за межамі Японіі. Да 1990-х гадоў анімэ за межамі Японіі было прадстаўлена слаба. Разам з ростам папулярнасці Інтэрнэту расла і цікаўнасць да анімэ. Па меры таго, як Інтэрнэт атрымліваў больш шырокае распаўсюджванне, даходы інтэрнэт-рэкламы выраслі з 1,6 мільярдаў іен у 1995 годзе да больш за 180 мільярдаў іен у 2005 г[2].

Гісторыя анімэ

[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя анімэ бярэ пачатак ў XX стагоддзі, калі японскія кінарэжысёры пачалі першыя эксперыменты з тэхнікай мультыплікацый, вынаходзеннымі на Захадзе.[3] Найстарэйшая з вядомых захаваных японскіх анімацый — Katsudo Shashin доўжыцца ўсяго 3 секунды.[4] Адным з самых першых анімэ стаў прадэманстраваны ў 1917 годзе стаў дзьвюххвілінны камедыйны фільм «Namakura-gatana», ў якім самурай збіраецца выпрабаваць свой новы меч, аднак трывае паразу ад гараджаніна.[5][6] Першапраходцамі ў вобласці японскай мультыплікацыі сталі Сімокава Атэн, Дзюн’іці Коці і Сэітаро Кітаяма.[7] Адным з найбольш папулярных і даступных метадаў на той момант была тэхніка выразной анімацыі. Яе ўжывалі такія аніматары, як Санаэ Ямамото, Ясудзі Мурата и Ноборо Офудзі. Пазней распаўсюдзілася таксама тэхніка аплікацыйнай анімацыі.[8] Поспеху ў развіцці тэхнікі анімацыі дамагліся і іншыя мультыплікатары, такія як Кэндзо Масаока і Міцуё Сэо, якія карысталіся, ў прыватнасці, анімацыйнымі фільмамі у адукацыйных і прапагандскіх мэтах.[9] Першым гукавым анімэ стаў зняты Масаокай ў 1933 годзе кароткаметражны фільм Chikara to Onna no Yo no Naka.[10][11] Да 1940 года пачалі ўтварацца арганізацыі мультыплікатараў і мастакоў, такіх як Shin Mangaha Shudan і Shin Nippon Mangaka. У той час анімэ актыўна выкарыстоўвалі ў якасці сродку дзяржаўнай прапаганды.[12] Адным з першых паўнаметражных анімацыйных фільмаў стаў зняты Міцуё Сэо ў 1945 годзе Momotarou: Umi no Shinpei; спонсарскую падтрымку пры стварэнні фільма аказаў Імператарскі Японскі флот.[13]

Заснавальнікам традыцый сучаснага анімэ стаў Осаму Тэдзука — ён заклаў асновы таго, што пазней ператварылася ў сучасныя анімэ-серыялы. Напрыклад, Тэдзука запазычаў у Дыснея і развіў манеру карыстання вялікіх вачэй персанажаў для перадачы эмоцый; менавіта пад яго кіраўніцтвам з’яўляліся першыя творы, якія можна было аднесці да ранніх анімэ.[14] Першай работай Тэдзукі стала манга Shintakarajima. Пасля ён стварыў мангу пад назвай Tetsuwan Atomu (Astro Boy), якая і прынесла яму поспех.[15] Пасля 1970 года папулярнасць мангі прыкметна ўзрасла, многія творы былі аніміраваны. Тэдзуку, дзякуючы яго работам часта называлі «легендай»[16] і «богам мангі і анімэ».[17][18]

За амаль векавую гісторыю анімэ прайшло доўгі шлях развіцця ад першых эксперыментаў у анімацыі, фільмаў Тэдзукі да цяперашняй вялізарнай папулярнасці па ўсяму свету. З гадамі сюжэты анімэ, першапачаткова разлічанага на дзяцей, станавіліся ўсё складаней. Абмяркоўваемыя тэмы і праблемы станавіліся ўсё больш складанымі.

З’явіліся анімэ-серыялы, накіраваныя на падлеткаваю аудыторыю — юнакоў і дзяўчын старшэй чатырнаццаці гадоў. Гэтыя серыялы знайшлі прыхільнікаў і сярод дарослых, у рэдкіх выпадках да старасці. У сваім развіцці анімэ трохі адставала ад мангі, якая з’явілася на некалькі гадоў раней і да таго часу ўжо захапіла папулярнасць сярод ўсіх кругоў насельніцтва Японіі.

Вяршынай анімэ прынята лічыць работы рэжысёра Хаяо Міядзакі. Яго «Унясённые прывідамі» сталі першым і адзіным анімацыонным фільмам, атрымаўшым прэмію Берлінскага кінафестывалю, як «Лепшы фільм», а не «Лепшы мультфільм».

Зноскі

  1. Manga Mania.
  2. Free Anime: Providers Bear Losses to Build Business(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2007. Праверана 29 лістапада 2011.
  3. Schodt, Frederik L. Manga! Manga!: The World of Japanese Comics. — Kodansha International, 1986. — 260 с. — ISBN 9780870117527.
  4. Oldest Anime Found (7 августа 2005).
  5. Japan’s oldest animation films. ImprintTALK (31 марта 2008). Проверено 29 марта 2013. Архивировано из первоисточника 2 апреля 2008.
  6. Historic 91-year-old anime discovered in Osaka. HDR Japan (30 марта 2008). Проверено 29 марта 2013. Архивировано из первоисточника 2 апреля 2008.
  7. Katsunori Yamaguchi. Nihon animēshon eigashi. — Yūbunsha, 1977. — С. 8-11.
  8. Pioneers of Japanese Animation at PIFan — Part 1. Midnight Eye (23 сентября 2004). Проверено 30 марта 2013. Архивировано из первоисточника 4 апреля 2013.
  9. Katsunori Yamaguchi. Nihon animēshon eigashi. — Yūbunsha, 1977. — С. 26-37.
  10. Japan: An Illustrated Encyclopedia. — Kodansha, 1993. — 1924 с. — ISBN 9784062064897.
  11. Baricordi, Andrea. Anime: A Guide to Japanese Animation (1958—1988). — Protoculture Inc., 2000. — С. 12. — 311 с. — ISBN 9782980575907.
  12. What is Anime?. Animestatic. Проверено 1 апреля 2013. Архивировано из первоисточника 4 апреля 2013.
  13. Official booklet, The Roots of Japanese Anime, DVD, Zakka Films, 2009
  14. O’Connell, Michael. A Brief History of Anime. Otakon 1999 program book. Проверено 2 апреля 2013. Архивировано из первоисточника 4 апреля 2013.
  15. Zagzoug, Marwah. The History of Anime & Manga. Northern Virginia Community College. Проверено 2 апреля 2013. Архивировано из первоисточника 4 апреля 2013.
  16. Zagzoug, Marwah. 5 missing manga pieces by Osamu Tezuka found in U.S.. Asahi Shimbun (5 ноября 2006). Проверено 2 апреля 2013. Архивировано из первоисточника 20 мая 2006.
  17. Tezuka, Dr. Osamu. The Anime Encyclopedia. Проверено 2 апреля 2013. Архивировано из первоисточника 4 апреля 2013.
  18. Gravett, Paul. Osamu Tezuka: The God of Manga. Asahi Shimbun (5 ноября 2006). Проверено 2 апреля 2013. Архивировано из первоисточника 31 декабря 2007.