Евангеліён
Евангеліён | |
---|---|
яп.: 新世紀エヴァンゲリオン[1] | |
Жанр | drama anime[d], mecha[d], навуковае фэнтэзі[d], псіхалагічны трылер[d], Апакаліптыка і action anime[d] |
Стваральнік | Hideaki Anno[d] і Gainax[d] |
Сцэнарыст | |
Рэжысёр | |
Кампазітар | |
Краіна | |
Мова | японская мова |
Колькасць серый | 26[2] (спіс эпізодаў[d]) |
Вытворчасць | |
Прадзюсар | |
Студыя | Gainax[d] і Tatsunoko Production[d] |
Трансляцыя | |
Тэлеканал | TX Network[d] і Syfy |
На экранах | 4 кастрычніка 1995[3] — 27 сакавіка 1996 |
Спасылкі | |
evangelion.co.jp/… (яп.) | |
IMDb | ID 0112159 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Евангеліён» (яп.: 新世紀エヴァンゲリオン, Shinseiki Evangerion, літ. «Евангелле новага стагоддзя», міжнародная назва — Neon Genesis Evangelion), або скарочана «Ева», — анімэ-серыял у жанры «меха», зняты рэжысёрам Хідэакі Анна на студыі Gainax. Серыял выходзіў з 4 кастрычніка 1995 па 27 сакавіка 1996 года. Сцэнарый напісаны шасцю сцэнарыстамі, аднак у стварэнні сюжэту чацвёртай серыі Анно ўдзелу не прымаў[5]. Супрадзюсарамі серыяла выступілі TV Tokyo і Nihon Ad Systems (NAS). Пасля выходзіла мноства твораў па матывах франшызы, такіх як анімэ, гульні і манга.
Аднайменная манга «Евангеліён» за аўтарствам Ёсіюкі Садамота была першапачаткова прыдумана для стварэння цікавасці да франшызы перад выпускам анімэ-серыяла[6]. Манга пачала публікавацца з 1 лютага 1995 года і была завершана толькі ў чэрвені 2013 года[7][8]. Ёсіюкі Садамота таксама з’яўляўся дызайнерам персанажаў анімэ-серыяла. Паводле яго слоў, каманда праекта дала яму доступ да раскадроўкі серыяла і не ўмешвалася ў працэс стварэння мангі, а ён не кансультаваўся з імі[9].
Анімэ і манга апавядаюць пра барацьбу арганізацыі Nerv з таямнічымі стварэннямі — «Анёламі», якія па невядомых прычынах нападаюць на чалавецтва. З мэтай абароны ад уварвання анёлаў выкарыстоўваюцца біяробаты «Евангеліёны», распрацаваныя арганізацыяй папярэдніцай Nerv — Gehirn (ням. Мозг). Кіраваць гэтымі робатамі могуць толькі некаторыя 14-летнія падлеткі, якіх называюць «Дзецьмі» або «Дзіця», калі гаворка ідзе пра асобнага пілота. Пры гэтым анімэ і манга маюць некаторыя разыходжанні ў сюжэце. Так, напрыклад, у манзе з’яўляецца толькі 12 анёлаў замест 17 у серыяле, і ў першым баі, у адрозненне ад анімэ, удзельнічае Рэй Аянамі на Евангеліёне-01.
Пасля выхаду серыял атрымаў шэраг узнагарод. Таксама набылі папулярнасць і яго асобныя элементы. Так, Сіндзі Ікары і Рэй Аянамі займалі першыя месцы гран-пры часопіса Animage у намінацыях на самых папулярных мужчынскага і жаночага персанажаў адпаведна і ў 2010 годзе былі прызнаныя часопісам Newtype самымі папулярнымі мужчынскім і жаночым анімэ-персанажамі 90-х. Галоўная тэма серыяла (опэнінг) A Cruel Angel’s Thesis стала хітом. Да 2007 года выйшла да 6 тысяч разнавіднасцяў спадарожных серыялу тавараў, а выручка студыі за кошт гэтага серыяла складала больш за 150 мільярдаў ен (каля 1,2 мільярда долараў ЗША)[10]. Розная сувенірная прадукцыя, звязаная з серыялам, выпускаецца і да гэтага часу. Так, напрыклад, выпускалася серыя фігурак Анёлы-XX, звязаная з вобразам Рэй Аянамі і Анёлаў.
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Neon Genesis Evangelion(ням.) |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Soundtrack “新世紀エヴァンゲリオン” - MusicBrainz Праверана 3 ліпеня 2021.
- ↑ https://myanimelist.net/anime/30/Neon_Genesis_Evangelion/episode
- ↑ а б fernsehserien.de Праверана 1 чэрвеня 2020.
- ↑ Clements J., McCarthy H. The Anime Encyclopedia: A Guide to Japanese Animation Since 1917 — 2001.
- ↑ Спіс серый, з указаннем сцэнарыстаў
- ↑ McCarthy H. 1995: Neon Genesis Evangelion // A Brief History of Manga. — Ilex Gif, 2014. — 96 p. — ISBN 978-1781570982.
- ↑ 貞本義行『新世紀エヴァンゲリオン』ついに完結! (яп.)(недаступная спасылка). GAINAXNet (24 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2013.
- ↑ ヤングエース 25年7月号 (яп.). KADOKAWA. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2015. Праверана 14 мая 2019.
- ↑ Josh Dunham. The Current Status of GAINAX – Interview: Hiroyuki Yamaga & Yoshiyuki Sadamoto (September, 2016) (англ.). Wave Motion Cannon (21 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2017. Праверана 14 мая 2019.
- ↑ 「ヱヴァ」総監督 劇場で"緊急声明"