HTML
Пашырэнне |
. |
---|---|
MIME |
text/html |
Распрацаваны | Кансорцыум Сусветнага павуціння & WHATWG |
Апублікаваны | 1993 |
Тып фармату | Мова разметкі |
Пашыраны з | SGML |
Развіты ў | XHTML |
HTML (англ.: Hypertext Markup Language) — мова разметкі гіпертэксту, асноўная мова разметкі вэб-старонак у інтэрнэце. Яна задае правілы апісання структуры тэкставай інфармацыі ў дакуменце шляхам вызначэння пэўнага тэксту ў якасці спасылак, загалоўкаў, абзацаў, спісаў і гэтак далей і дадавання да гэтых тэкстаў інтэрактыўных форм, убудаваных відарысаў і іншых аб’ектаў. HTML запісваецца ў форме тэгаў, узятых у вуглавыя дужкі. У пэўнай ступені HTML таксама можа апісваць выгляд і семантыку дакумента, а таксама ўключаць убудаваны код на мовах сцэнарыяў (такіх як JavaScript), якія могуць уплываць на паводзіны вэб-браўзераў і іншых апрацоўшчыкаў HTML-дакументаў.
HTML часта выкарыстоўваецца для азначэння змесціва MIME-тыпу text/html і таксама ў больш шырокім значэнні, як у сваёй форме атрыманай у спадчыну ад XML (накшталт XHTML версіі 1.0 або пазнейшай), так і ў форме атрыманай напрамую ад SGML (накшталт HTML версіі 4.01 і ранейшай).
Файлы, якія ўтрымліваюць html-даныя, выкарыстоўваюць пашырэнні .html або .htm.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Спецыфікацыя HTML5 (англ.)
- Спецыфікацыя DOM4, рускі пераклад Архівавана 18 студзеня 2017. (руск.)
- Спецыфікацыя HTML Canvas, рускі пераклад Архівавана 17 чэрвеня 2016. (руск.)